Разам з бацькамі

Прапануем Вам з дзецьмі ўспомніць беларускія назвы прадметаў.


Тэма "Школьныя прынадлежнасці"

Заплечнік - Рюкзак
Аловак - Карандаш
Пэндзлік - Кисточка
Фарбы - Краски
Пластылін - Пластилин
Нажніцы - Ножницы
Сшытак - Тетрадь
Дзеннік - Дневник
Падручнік - Учебник

 Вучым разам:


Раніцою залацістай
У клас мы радасна ідзём.
Там утульна, светла, чыста.
Школа – наш любімы дом.
                        Я. Журба


Тэма "Сям'я, знаёмства з элементарнымі правіламі бяспекі"

Матуля -  Мама
Тата - Папа
Брацик - Братик
Сястрычка - Сестрёнка
Бабуля - Бабушка
Дзядуля - Дзедушка
Небяспечны - Опасный

Вучым разам:

Перасцярога

Запомніце, дзеці:
Запалкі-сярнічкі
Нажы і відэльцы,
Іголкі й нажнічкі, –
Усё гэта рэчы,
3 якімі малечы
Няможна бяспечна,
Бы у цацкі, гуляць,
Бо страшная можа
Бяда напаткаць.

                 Ніл Гілевіч

Тэма: "Садавіна, гародніна"
Ураджай - Урожай
Гарод - Огород
Бульба - Картофель
Морква - Морковь
Цыбуля - Лук
Гурок - Огурец
Бурак - Свела
Яблык - Яблоко

Вучым разам:

Вітамін

Дзед у садзе сліў натрос, –
Поўны кош дамоў прынёс.
– На здароўе еш, Ігнат, –
Вітамінаў у іх шмат.
Сліву ўнук пасмакаваў,
Дзеду костачку падаў:
– Вось, і праўда, вітамін,
Ды шкада – ўсяго адзін.

                Віктар Гардзей
Чытаць цалкам:  http://vershy.ru/content/v%D1%96tam%D1%96n

Комментариев нет:

Отправить комментарий