11.01.2019
11.01.2019
Прапануем Вашай увазе беларускія сайты, якія змогуць дапагчы у выхаванні, развіцці і навучанні дзяцей:
1. "Нашыя дзеткi" - гэта вельмi цiкавы партал для бацькоў -беларусаў
Советы и публикации на темы воспитания, домашнего и школьного обучения на белорусском языке. Библиотека детской белорусской литературы, мультимедийные материалы и др.
http://www.dzietki.org/
Советы и публикации на темы воспитания, домашнего и школьного обучения на белорусском языке. Библиотека детской белорусской литературы, мультимедийные материалы и др.
http://www.dzietki.org/
2. Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ
Праект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.
http://kazki.unicef.by/
Праект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.
http://kazki.unicef.by/
3. Вершы.ru
- нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на
беларускай мове.
http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei
http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei
4. Казкi
беларускiя.
Вось что гавораць пра
сайт яго распрацоушчыкi:
" Гэты сайт
прысвечаны беларускім казкам для малых і дарослых, але й не толькі. Усе
дзеткі любяць казкі, вершы, мульцікі, гульні. Усе дзеткі, безумоўна, маюць на
гэта права. Беларуская і беларускамоўная культуры цяпер падзелены, але гэта не
нашая віна і не наша доля, таму мы запрашаем вас паспрыяць, каб гэткая “няправільная”
сітуацыя паступова змянілася! Нам не важна, на якой мове вы размаўляеце па
жыцці ці з якімі памылкамі вы пішаце па-беларуску. Нам важна ваша жаданне
прачытаць свайму дзіцяці беларускую казку на роднай мове, і менавіта гэта
аб’ядноўвае ўсіх наведвальнікаў гэтага сайта!"
http://kazki.by/
http://kazki.by/
5. Сеціўная мясьціна для дзетак-беларусаў
12.12.2018
Казкі для дзяцей на беларускай мове:
Казка "Кот і дурань"Казка "Аб каралевічу і чараўніку"
Казка "Бык і ваўкі"
Казка "Зайкіна хатка"
Казка "Асцярожны пасланец"
Казка "Сынок з кулачок"
Казка "З рога ўсяго многа"
18.11.2018
Часопісы для дзяцей на беларускай мове:
"Буся" - чытанка-маляванка
для дашкольнікаў
|
Першы нумар чытанкі-маляванкі для дашкольнікаў «Буся»
пабачыў свет у жніўні 2013 года. Выданне адразу палюбілася чытачамі. Гэта і
не дзіва: часопіс атрымаўся надзвычай цікавым і яркім, пазнавальным і
вясёлым, аздобленым вельмі прыгожымі малюнкамі.
|
"Вясёлка"
- гэта цудоўны часопiс для дзяцей i iх бацькоў
|
Першы
нумар часопіса выйшаў 20 красавіка 1957 года.
Друкуюцца апавяданні, казкі, вершы беларускіх
пісьменнікаў, пераклады, загадкі, рэбусы, галаваломкі, песні беларускіх
кампазітараў для дзяцей. Распавядае аб культуры і гісторыі Беларусі і іншых
краін.
Гэта часопіс, які вучыць паважаць зямлю, родную мову, традыцыі. |
26.09.2018
Мультфільмы для дзяцей на беларускай мове:
"Піліпка"
"Як Несцерка скарб знайшоў"
"Як Несцерка гаршкі прадаваў"
"Як Несцерка на кірмаш збіраўся"
Гульні па развіццю беларускага маўлення
«Што матуліна, а што татава?»
Мэта: вучыць утвараць прыналежныя прыметнікі.
Мэта: вучыць утвараць прыналежныя прыметнікі.
Змест. Дарослы паказвае
карцінкі (сукенка, акуляры, штаны, капялюш і інш.). Дзіця называе:
«Сукенка — маміна...» і г. д.
«Адзін ці многа?»
Мэта: вучыць змяняць назоўнікі па ліках.
Змест. Дарослы называе словы ў адзіночным і множным ліку, а дзіця адказвае, колькі прадметаў названа: адзін ці многа. У якасці гульнёвага дзеяння можна выкарыстоўваць перакіданне мяча.
Мэта: вучыць змяняць назоўнікі па ліках.
Змест. Дарослы называе словы ў адзіночным і множным ліку, а дзіця адказвае, колькі прадметаў названа: адзін ці многа. У якасці гульнёвага дзеяння можна выкарыстоўваць перакіданне мяча.
«Што надзенем ляльцы на прагулку?»
Мэта: замацоўваць лексіку без нагляднай падказкі па тэме: «Адзенне. Абутак».
Змест. Дарослы называе некалькі відаў адзення і абутку і прапануе дзіцяці выбраць адзін адказ. Сутнасць гульні ў тым, што дзіця можа назваць тое слова, якое яно помніць.
Мэта: замацоўваць лексіку без нагляднай падказкі па тэме: «Адзенне. Абутак».
Змест. Дарослы называе некалькі відаў адзення і абутку і прапануе дзіцяці выбраць адзін адказ. Сутнасць гульні ў тым, што дзіця можа назваць тое слова, якое яно помніць.
«Магазін
цацак»
Мэта: актыўна распазнавацъ новыя
словы.
Змест. Дарослы апісвае новую цацку. Задача дзіцяці — хутчэй распазнаць яе і знайсці на «прылаўку магазіна».
Змест. Дарослы апісвае новую цацку. Задача дзіцяці — хутчэй распазнаць яе і знайсці на «прылаўку магазіна».
«Назаві
колер»
Мэта: дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў па тэме: «Садавіна, ага-родніна».
Змест. Дарослы кідае мяч дзяцяці і называе садавіну альбо агародніну (яблык, агурок, бурак, сліва і г.д.), дзіця ловіць мяч, называе адпаведны колер (чырвоны, зялёны, чырвоны, сіняя і г. д.) і кідае мяч назад.
Мэта: дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў па тэме: «Садавіна, ага-родніна».
Змест. Дарослы кідае мяч дзяцяці і называе садавіну альбо агародніну (яблык, агурок, бурак, сліва і г.д.), дзіця ловіць мяч, называе адпаведны колер (чырвоны, зялёны, чырвоны, сіняя і г. д.) і кідае мяч назад.
Паважаныя мамы і таты!
Нашы дзеці знаёмяцца з творчасцю вялікіх паэтаў ужо ў дзіцячым садзе . У вучэбнай праграме вызначаны пералік вершаў для азнаямлення дзяцей дашкольнага ўзросту. На занятках па развіцці маўлення і беларускай мовы, па-за заняткамі дзеці слухаюць і завучваюць вершы, расказваюць іх на святах і ранішніках. Дзіцачыя вершы, забаулянкі маюць вялікае педагагічнае значэнне: пазнаваўчае, выхаваўчае, эстэтычнае. Таму неабходна выкарыстоўваць сродкі беларускага дзіцячага фальклору ў навучанні і выхаванні дзяцей.
Прапануем Вам вершы, якія мы с малышамі вучым у дзіцячым садку у лютым . Калі ласка, паўтарайце іх разам.
Для дзяцей 3-4 гадоў
Я.Журба ПЕРШЫЯ СНЯЖЫНКІ
Лётаюць, сыплюцца
Зоркі-сняжынкі -
Белыя, лёгкія,
Быццам пушынкі.
Зоркі-сняжынкі -
Белыя, лёгкія,
Быццам пушынкі.
Роўна так сцелюцца
Ў вёсцы і ў полі,
Кружацца, кружацца
Ціха, паволі.
Ў вёсцы і ў полі,
Кружацца, кружацца
Ціха, паволі.
Лётаюць, сыплюцца
Снежныя зоркі...
Будзем на саначках
Ездзіць мы з горкі.
Снежныя зоркі...
Будзем на саначках
Ездзіць мы з горкі.
Для дзяцей 4-5 гадоў
Я.Журба КОЦІК
Хлопчык любіць коціка,
Лашчыць ён варкоціка, —
Коцік міл яму.
З ім на двор гуляць ідзе,
Часта малачка дае
Сябру ён свайму.
Ходзіць коцік беленькі,
Хвосцік яго шэранькі,
А бяжыць — стралой.
К хлопцу прытуляецца,
Спінкай выгінаецца,
Хвост яго — дугой.
Поўсць яго пушыстая,
Беленькая, чыстая,
Мяккая, як лён.
Мышкі, сцеражыцеся!
Ціха!.. беражыцеся!
Ўміг вас зловіць ён.
Лашчыць ён варкоціка, —
Коцік міл яму.
З ім на двор гуляць ідзе,
Часта малачка дае
Сябру ён свайму.
Ходзіць коцік беленькі,
Хвосцік яго шэранькі,
А бяжыць — стралой.
К хлопцу прытуляецца,
Спінкай выгінаецца,
Хвост яго — дугой.
Поўсць яго пушыстая,
Беленькая, чыстая,
Мяккая, як лён.
Мышкі, сцеражыцеся!
Ціха!.. беражыцеся!
Ўміг вас зловіць ён.
І.Муравейка АДМАРОЗІЎ ЛАПКІ
Коцік басаногі
Па сняжку гуляў,
Адмарозіў лапкі
I заплакаў: — Мяў...
Што за дзіва гэта?
Трэба бегчы ў дом:
Снег такі халодны,
А пячэ агнём...
I заплакаў: — Мяў...
Што за дзіва гэта?
Трэба бегчы ў дом:
Снег такі халодны,
А пячэ агнём...
02.02.19
ВЕЛЬМІ ВАЖНА навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей.
Увесці рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць нам дазваляюць фальклорныя і лепшыя класічныя творы для маленькіх дзяцей: калыханкі, забаўлянкі, песенькі, казкі, вершы і інш. Гэта робіцца з мэтай развіцця першапачатковых навыкаў разу- мення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і па меры магчымасці самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія забаўлянкі, песенькі, лічылкі і г.д.), што служыць фарміраванню ў іх пачуццёвай асновы руска-беларускага двухмоўя.
Фарміраванне гутарковага беларускага маўлення з дзецьмi мы вядзём па наступных напрамках:
развіццё маўлення ў працэсе штодзённых узаемаадносінаў выхавальніка з дзецьмі ў розных відах дзейнасці;
заняткi па развіццi беларускага маўлення;
самастойная маўленчая дзейнасць дзяцей.
Так, пры навучаннi дашкольнікаў малодшага ўзросту выхавальнiкi асаблiвую ўвагу ўдзяляюць рэпрадуктыўнаму беларускаму маўленню (завучванне і ўзнаўленне кароткіх паэтычных твораў), з дзецьмі сярэдняга ўзросту ажыццяўляюць навучанне прадуктыўнаму маўленню, г.зн. уменню будаваць самастойныя па змесце і форме выказванні на беларускай мове (расказванне па карціне, пра цацку або прадмет, з асабістага вопыту). У адпаведнасці з вучэбнай праграмай з дзецьмi сярэдняга i старэйшага ўзросту адзін раз на тыдні праводзім заняткі па развіцці беларускага маўлення, на якіх выхавальнікі актыўна выкарыстоўваюць дыдактычныя і народныя гульні, малыя формы фальклору, народныя казкі, апавяданні, вершы, загадкі і паданні, інсцэніруюць казкі, вершы і г.д.
Пачынаем размаўляць па-беларуску!
Ветлівасць
Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:
Дзякуем
Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!
Просім прабачэння
Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.
Радуемся
Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!
Жадаем
Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!
Імёны
Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий